АРХІЯПІСКАП СЯРГЕЙ АХАТЭНКА

Пачатая ў другой палове 1940-х гадоў зь вялікім уздымам вернікаў справа ўзнаўленьня дзейнасьці Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы патрабавала на ейнае ўжыцьцяўленьне, апрача напалу пачуцьцяў, яшчэ й веды, ды дазнанасьці ў царкоўным жыцьці на архіпастырскім узроўні, якіх ніхто сярод беларускае эміграцыі ня меў.
3 увагі на гэта пачынальнікі ўзнаўленьня зьвярнуліся да Сабору Япіскапаў Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Цаквы з просьбай нятолькі ўсьвяціць япіскапа беларуса, але й адпусьціць на часовае кіраўніцтва БАПЦ аднаго з украінскіх япіскапаў.
3 дазволу Сабору Япіскапаў УАПЦ гэты крыж узяў на сябе япіскап Сяргей Ахатэнка (Сергій Охотенко), узвышаны з гэтае прычыны ў архіяпіскапа.
Сьв. пам. Архіяпіскап Сяргей нара-дзіўся 12 сакавіка 1890-га году ў сялянскай сям'і ў сяле Малыя Гарошкі, Жы-томірскага павету.
Скончыўшы 14 год жыцьця ён із згоды бацькоў пайшоў у Богааб'яўленскі манастыр у Жытоміры, дзе ў 1919-м годзе быў пастрыжаны ў манаскі стан ды, наведваючы пастырскія курсы, выконваў абавязкі аканома мяйсцовага архірэйскага дому.
У 1925-м годзе архіяпіскапам Васілём Багдашэвічам быў усьвячаны ў яраманаха, а ў 1932-м узвышаны ў годнасьць архімандрыта.
Пастырскія абавязкі выконваў на парахвіях у Карасьцені, Народзічах, Эмільчыцах ды Куляшах.
Падчас масавых арыштаў у і937-м годзе быў увязьнены ды засланы на прымусовую працу на рыбных промыслах у Бярдзянску.
3 Божае ласкі выйшаўшы падчас вайны йзь зьняволеньня ён быў пастаўлены на настаяцеля сабору ў месьце Мэлітопалі.
У япіскапа Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы быў усьвячаны архіяпіскапамі Міхаілам (Харошам) і Генадзям (Шыпрынкевічам), ды япіскапам Уладзімерам (Мальцам) 1-га жнівеня 1943-га году ў грэцкім катэдральным саборы ў месьце Кіраваградзе (Елісаветградзе).
Незадоўга пасьля гэтага перад наступам савецкае арміі япіскапат УАПЦ эвакуаваўся ў Нямеччыну.
Затрымаўшыся па дарозе ў Польшчы япіскап Сяргей атрымаў ад Мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса пасьветчаньне кананічнасьці ягонае хіратоніі й прыналежнасьці да япіскапаў Сьв. Усяленскае Праваслаўнае Царквы.
У Нямеччыне Уладыка Сяргей затрымаўся ў месьце Канстанцы, каля швайцарскае мяжы, дзе пасьля заканчэньня вайны зарганізаваў асяродак УАПЦ.
Той парою беларуская эміграцыя ў Нямеччыне перажывала цяжкі духовы крызыс, бо япіскапат Праваслаўнае Беларускае Аўтакефальнае Царквы зрадзіў аўтакефалію й улучыўся ў Расейскую Зарубежную Царкву.
У пошуках ратунку з гэтае бяды Міколу Дзямідаву, а ўсьлед і дру. Віктару Войтанку пашчасьціла пазнаёміцца з Архіяпіскапам Сяргеям, ды з гэтага знаёмства нарадзілася думка ўзнаўленьня дзейнасьці БАПЦ, якую ачоліў-бы гэты архіпастыр.
Зь ягонае згоды прадстаўнікі беларускіх праваслаўных верткаў зьвярнуліся да Сабору Япіскапаў Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы з просьбай адпусьшць яго й дазволіць абняць абавязкі Першагерарха БАПЦ.
Просьба была здаволеная й 5-га чырвеня 1948-га году ў створаным Уладыкам Сяргеям царкоўным асяродку ў Канстанцы адбыўся Сабор беларускіх праваслаўных вернікаў і духавенства, што прыйняў і абвесьціў пастанову аб узнаўленьні дзейнасьці БАПЦ.
Неўзабаве сярод вернікаў БАПЦ знайшоўся і кандыдат на япіскапа -інж. Уладзімер Тамашчык, што прыйняў манаскі пострыг ды пачаў здабываць багаведную асьвету.
Не зважаючы на вялікія цяжкасьці адчыніліся й першыя парахвіі БАПЦ, сьпярша ў Тюбінген, а пазьней у Мюнсінген у францускай акупацыйнай зоне ды ў Розэнгайме ў амэрыканскай.
Урэшце, 19-га сьнежня 1949-га году, у Розэнгайме адбылася хіратонія архімандрыта Васіля ў япіскапскую годнасьць ды ў БАПЦ, як і ў іншых праваслаўных цэрквах, зайснаваў упраўны ворган - Сабор Япіскапаў.
Неўзабаве, аднак, у выніку міжнародных пагадненьняў, пачалося перасяленьне ваенных уцекачоў у заморскія краіны й беларускія асяродкі ў Нямеччыне пачалі зьнікаць.
3 увагі на гэта Сабор Япіскапаў БАПЦ пастанавіў, што Архіяпіскап Сяргей паедзе абняць духовую апеку над праваслаўнымі беларусамі ў Аўстраліі, а Япіскап Васіль, перасяліўшыся ў ЗША, абыйме гэткую-ж апеку над вернікамі БАПЦ у Амэрыцы, Канадзе й Эўропе.
Нажаль, зь нястачы беларускіх праваслаўных асяродкаў і беднасьці новапрыбылых вернікаў БАПЦ у Аўстраліі Ўладыка Сяргей апынуўся там у страшэнных жыцьцёвых умовах, калі над галавою ня было шчыльнае страхі, а на стале не ставала й хлеба.
Нястачы, аднак, не зламалі гэтага ўжо пры савецкай уладзе спакутаванага архіпастыра й ён ахвярна працаваў, каб пачаць дзейнасьць БАПЦ на далёкім кантынэньце. Дзякуючы ягонай рупнасьці ды адданасьці ідэі аўтакефаліі беларускіх праваслаўнывх вернікаў незадоўга ў новай краіне іхнага асяленьня стварыліся парахвіі БАПЦ у Адэляйдзе й Мэльбурне.
З Божае ласкі паправіліся й жыцьцёвыя абставіны Уладыкі, бо пад ягоную апеку перайшло некалькі грэцкіх парахвіяў, што нятолькі памаглі забясьпечыць яго матарыяльна, але й далі магчымасьць займець прэстыжны катэдральны сабор.
Дадатковыя абавязкі, аднак, не адцягнулі ўвагі Архіяпіскапа Сяргея ад справаў БАПЦ і ён прысьвяшў яе павялічэньню ліку Сабору Япіскапаў ды таму, не зважаючы на павучэньні эміграцыйнага начальства, з запрюшанымі кананічнымі архірэямі ўсьвяшў у япіскапскую годнасьць сьпярша архімандрыта Андрэя (Крыта), а пасьля Мікалая (Мацукевіча).
Памёр сьв. пам. Архіяпіскап Сяргей 2-га кастрычніка 1971-га году ў Адэляйдзе, што ў Аўстраліі, і пахаваны там на грэцкіх могілках.
Згодна зь ягонай воляй ён быў пахаваны, як калісь праваслаўныя патрыярхі, седзячы на пасадзе з узьнятай да знаку ласкі рукою ў адумыслова зробленай дамавіне.
 

БЕЛ     ENG