|
|
| Апошнія навіны і аб'явы | | | | Беларуская нядзельная школа | | 22.08.08, 10:45 | Дарагія бацькі!
У верасьні пачынаецца новы навучальны год у беларускай нядзельнай школе пры Катэдральным Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Ню-Ёрку. Заняткі будуць адбывацца ад 10 да 12 гадзіне ў наступныя нядзелі: |  | | | | УСЬПЕНЬНЕ ПРАСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ | | Ліна Сагановіч, 18.08.08, 23:17 | Сьвяткуецца гэтае сьвята заўсёды 28 жніўня, а ўстаноўлена яно было ў 4-м стагодзьдзі. Падзея, якая сталася падставай для ўстанаўленьня сьвята, не была адзначана ў Сьвятым Пісаньні. Вядома толькі, што Божая Маці была даручана апецы ўлюбёнага вучня Яана(Яан.19:26-27). Сьвятасьць ейнага жыцьця здабыла ЁЙ пашану і любоў першых хрысьціян. |  | | | | ЖНІВЕНЬСКІЯ ПАДЗЕІ | | Ліна Сагановіч, 18.08.08, 23:10 | Працягваецца рамонт Катэдральнага Сабору Сьв. К. Тураўскага Ў Брукліне.Працы многа, а працаўнікоў не хапае. Працуюць у асноўным адны і тыя-ж людзі, энтузіясты, валанцёры, каму не абыякавы лёс нашай царквы і нашай Бацькаўшчыны, але дзякуючы Богу, па нашых малітвах Ён дае нам сілы і магчымасьці. |  | | | | ПРААБРАЖЭНЬНЕ ГОСПАДАВА | | Ліна Сагановіч, 15.08.08, 00:08 | На 19 жніўня прыпадае сьвята Праабражэньне Госпадава (СПАС ). Гэта нерухомае, адно з двунадзесятых сьвятаў. Сьвяткуецца яно ў гонар праабражэньня Ісуса Хрыста, які пазваў на гару Фавор трох апосталаў: Пятра, Якуба, Яна. Яны прызнавалі І. Хрыста Сынам Божым, але не разумелі да канца Боскай славы Збавіцеля, якую Ён мае не ад сьвету гэтага. Зьнішчэньне, пакуты і сьмерць трэба было прайсьці абяцанаму Мясіі, каб быць у славе Божай. |  | | | | Лекцыя пасьля Багаслужбы | | 02.08.08, 15:20 | Трэцяга жніўня, у нядзелю, у грамадзкай залі Беларускага праваслаўнага сабора імя сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне а 12-й гадзіне адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка на тэму: "Мэтады нетрадыцыйнай вайны і працэс унутраннай акупацыі Беларусі" У тракце лекцыі будзе зроблена важнае паведамленьне.
Адрас Сабора:
401 ATLANTIC AVE
BROOKLYN, NY 11217
Даезд мэтро:
цягнікі "D", "Q" - (прыпынак "ATLANTIC AVE") і "F" - (прыпынак "BERGEN ST").
Запрашаем ў Грамадзкую залю.
-Грамадзкі актыў- |  | | | | ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ | | 20.07.08, 09:47 | 27 ліпеня ў Нядзелю пасьля Сьвятой літургіі а 12-ай гадзіне ў грамацкай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца сустрэча з Зянонам Станіслававічам Пазьняком.
Запрашаем усіх зацікаўленых. |  | | | | Bishop Ordained for Belarusians | | 15.07.08, 11:38 | Brooklyn, NY, USA. (ONSTX) Acting upon the nomination of The Rt. Rev. Archimandrit Svyatoslau (in the world, Vyacheslav Lohin) by the Consistory of the Belarusian Autocephalous Orthodox Church, in accord with the subsequent blessing of His Holiness, The Patriarch of Kyiv and All Rus'-Ukraina, FILARET, attested to in a decision bearing the signatures of His Holiness and seven members of the Permanent Holy Synod, Ukrainian Orthodox Church-Kyivan Patriarchate, three bishops of the Kyivan Patriarchate did ordain to the Episcopacy Archimandrit Svyatoslau with the title of Navahrads'k and North America in rites accomplished in Sv. Kyril of Turau Kafedralnihj-Sobor on Sunday, 28 April (OS)/l1 May (NS), 2008 р.Б. |  | | | | БЕЛАРУСКІЯ СЬВЯТЫЯ | | Ліна Сагановіч, 04.07.08, 11:08 | Кожны народ ганарыцца імёнамі сваіх суайчыньнікаў: патрыётаў, паэтаў, мастакоў, паэтаў, вучоных і сьвятых. У грамадзтве цывілізаваным, культурным, запаветы вялікіх людзей заўсёды значылі вельмі многа. |  | | | | СЬВЯТКАВАНЬНЕ СЁМУХІ | | Ліна Сагановіч, 19.06.08, 18:02 | У Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, у нядзелю, 15 чэрвеня, адбылася сьвяточная Літургія, якую адправіў мітрафорны пратаярэй Міхайло, а прыслужвалі яму Андрэй ды Мікола. Па сьвяточнаму і ўрачыста выглядала царква, яна была ўпрыгожана бярозкамі, ліпамі і клёнам. На набажэнстве прысутнічалі госьці зь Эстоніі - Марыяна Каат прадзюсэр фільму "Плошча" рэжысёра Юры Хвашчавацкага іяе два сыны. |  | | | | Сьвятая Тройца | | Ліна Сагановіч, 12.06.08, 23:05 | У гэтым годзе гэтае вялікае сьвята прыпадае на 15 чэрвеня. Гэтае вялікае сьвята было ўстаноўлена ў памяць сасланьня на апосталаў у дзень яўрэйскай Пяцідзесятніцы абяцанага Сьвятога Духа. Сьвята належыць да рухомых, залежных ад Вялікадня, і адзначаецца ў 50-ты дзень па васкрэшаньні Ісуса Хрыста і ў 10-ты дзень па ўзнясеньні Ісуса Хрыста на неба. Гэтае сьвята называюць "Пяцідзесятніцай", таму, што Сьвяты Дух зыйшоў на апосталаў у 50-ты дзень, а яшчэ сьвята называюць "Сёмухай" таму, што адзначаецца сем тыдняў пасьля Вялікадня, дакладна на 50-ты дзень. Царква вучыць, што зыход Сьвятога Духа ёсьць поўнае ачышчэньне ад грахоў. |  | | |
|
|